19.06.2015 16:02
Новости.
Просмотров всего: 3286; сегодня: 1.

Сетка АЗС “А-100” адчыніла супермаркет пры аўтазапраўцы ў Новым Двары

19 чэрвеня пры АЗС “А-100” у Новым Двары адчыніўся новы паўнавартасны супермаркет. У першыя тры дні працы – з 19 па 21 чэрвеня – зніжка 25% на ўсё, акрамя тытунёвых і алкагольных вырабаў.*

Крама ўваходзіць у нядаўна пабудаваны шматфункцыянальны заправачны комплекс «А-100» – «Новы Двор», які знаходзіцца на знешнім кальцы мінскай МКАД, побач з густанаселеным мікрараёнам Мінска – Чыжоўкай.

«А-100» у Новым Двары – гэта новы фармат і стыль аўтазаправачнай станцыі, дзе прадугледжана абсалютна ўсё для камфортнага абслугоўвання кліентаў. У распараджэнні наведвальнікаў вялікая тэрыторыя комплексу з гасцявымі паркоўкамі, 8 пастоў мыйні самаабслугоўвання, партальная мыйня-аўтамат з паліроўкай кузава, усе неабходныя спадарожныя сэрвісы (бясплатны wi-fi, арэнда прычэпаў, сэрвіс-блок для падпампоўкі шын і пыласос).

«Шматфункцыянальны комплекс у Новым Двары – гэта флагманскі аб'ект для сеткі АЗС “А-100”. З адкрыццём супермаркета ідэя пабудаваць для сваіх кліентаў сапраўды нешта большае, чым звычайная запраўка цалкам рэалізавалася», – адзначае кіраўнік упраўлення маркетынгу ГК «А-100 АЗС» Ніна Ніканорава.

Новы супермаркет – гэта паўнавартасны ўніверсальны магазін, дзе можна купіць усё і адразу. Свежыя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, малочная і мясная прадукцыя, гародніна і садавіна, бакалея, ахаладжальныя і алкагольныя напоі, сокі, аўтакасметыка, аўтахімія, маторнае масла, неабходныя дробязі ў дарогу, тавары для рыбалкі і пікніка, дому і саду, сродкі засцярогі ад насякомых, мотаасартымент, дзіцячыя цацкі і многае іншае. У найбліжэйшы час з'явіцца аптэка, паслугі страхавання, банкамат і кропка продажу кветак.

У «А-100» паклапаціліся пра тое, каб шопінг у новай краме быў не толькі прадуктыўным, але і максімальна камфортным, таму яшчэ ў працэсе праектавання было запланавана будаўніцтва прасторнай крамы плошчай 400 кв. м. Таксама ў распараджэнні наведвальнікаў вялікая бясплатная паркоўка. Акрамя ўсяго іншага, у заправачны комплекс уваходзіць кавярня хуткага харчавання з шырокім асартыментам свежай выпечкі ўласнай вытворчасці, паўнавартасных абедаў і напояў на любы густ.

*Зніжка распаўсюджваецца толькі на асартымент крамы.


Ньюсмейкер: ГК А-100 АЗС — 2 публикации
Поделиться:

Интересно:

Модели одежды бренда Misha’Le дизайнера Елены Мишаковой на МКММ 2024
24.11.2024 01:59 Мероприятия
Модели одежды бренда Misha’Le дизайнера Елены Мишаковой на МКММ 2024
Обработаны фотоизображения моделей новой коллекции одежды Дизайнерского дома Misha’Le Елены Мишакковой представленные на Международном конкурсе молодых дизайнеров в Москве в ноябре 2024 года.
Бренд Misha’Le дизайнера Елены Мишаковой принял участие в показе МКММ
23.11.2024 12:50 Мероприятия
Бренд Misha’Le дизайнера Елены Мишаковой принял участие в показе МКММ
21 ноября 2024 года в Москве на Большой Якиманке 26, бренд Misha’Le дизайнера Елены Мишаковой принял участие в показе на площадке проекта МКММ - Международного Московского конкурса молодых модельеров.          Сегодня МКММ является одним из самых модных fashion мероприятий...
24 ноября в России пройдут молебны и панихиды в память А. В. Суворова
23.11.2024 12:49 Новости
24 ноября в России пройдут молебны и панихиды в память А. В. Суворова
      С просьбой рассмотреть возможность проведения молебнов и панихид в память по А. В. Суворову в преддверии празднования его дня рождения 24 ноября к главам епархий страны обратился заместитель главы Всемирного Русского Народного Собора С. Ю. Рудов. Синод Русской Православной...
История ювелирного дела в России
21.11.2024 17:36 Аналитика
История ювелирного дела в России
С древних времен людей привлекают изделия из драгоценных металлов. Современные ювелиры в основном специализируются на изготовлении украшений, но исторически эти мастера также производили столовое серебро, декоративную и полезную утварь, а также церемониальные и религиозные предметы...
Аэронавты, совершившие первый в истории полет на воздушном шаре
21.11.2024 09:04 Новости
Аэронавты, совершившие первый в истории полет на воздушном шаре
241 год назад состоялся первый в истории полет человека на воздушном шаре, который изобрели братья Монгольфье. 21 ноября 1783 года из замка в окрестностях Парижа в полет на чудо-аппарате диаметром 15,5 метра и высотой 24 метра, отправились французы - физик Жан-Франсуа Пилатр де Розье и маркиз...